Больш за сорак жанчын узнагародзяць ордэнам Маці

14 октября 2014

Гэты дзень належыць тым, хто хаця б раз насіў пад сэрцам дзіця. Беларусь сёння адзначае Дзень маці. Урачыстасці пройдуць па ўсёй краіне. Ушаноўваць шматдзетных мам будуць і ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку Нясвіж. Больш за сорак жанчын узнагародзяць ордэнам Маці. Акрамя падарункаў і кветак, яны таксама атрымаюць прэміі памерам з пяціразовы бюджэт пражытачнага мінімуму. Усяго ж у Беларусі гэтай узнагароды ўдастоеныя амаль сем з паловай тысяч жанчын, якія нарадзілі і годна выхавалі пяцёра і больш дзяцей.