Больш за 60 тысяч беларускіх студэнтаў будуць працаваць у будатрадах

14 февраля 2014

Больш за 60 тысяч беларускіх студэнтаў будуць працаваць у будатрадах сёлета. Аб планах на працоўны семестр гаварылі ў Наваполацку на семінары па другаснай занятасці моладзі. У Беларусі створана амаль тры тысячы студэнцкіх атрадаў, якія могуць працаваць цэлы год.


Упершыню беларусы і расіяне разам будавалі жылы мікрараён Каменная Горка ў Мінску. Беларускі флаг быў падняты нават у Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе - на ўсерасійскай будоўлі Баваненкава.