У Германіі за інфармацыю пра тэрарыста абвясцілі ўзнагароду на 100 000 еўра

22 декабря 2016

У Германіі за інфармацыю пра мужчыну, які падазраецца ва ўчыненні тэракта ў Берліне,  абвясцілі ўзнагароду на 100 000 еўра. СМІ апублікавалі фатаграфію і прыкметы злачынца. Гэта грамадзянін Туніса Аніс Амры, асабістыя дакументы якога былі знойдзеныя ў фуры, якая пратараніла калядны кірмаш. Адзначым, што зламыснік абвешчаны ў вышук не толькі ў Германіі, але і ва ўсіх краінах шэнгенскай зоны.

Напярэдадні паліцыя абшукала інтэрнат зблізку Дзюсельдорфа, дзе меркавана пражываў Амры. Падазронага праваахоўнікі там не знайшлі. У сувязі з гэтым на поўдні ФРГ праходзіць маштабная аперацыя для яго пошуку. Паводле звестак нямецкіх выданняў, тунісец і раней прыцягваў увагу мясцовых улад. Яго неаднаразова арыштоўвалі, у тым ліку за падробленыя пашпарты. Зараз нямецкая пракуратура падазрае мужчыну ў сувязях з радыкальнымі ісламістамі. 

Нагадаем, 19 снежня грузавы аўтамабіль пратараніў натоўп на калядным кірмашы ў Берліне. У выніку атакі загінулі 12 чалавек, 48 пацярпелі. Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".