Больш за 30 000 бязвізавых турыстаў наведалі Беларусь сёлета

28 июня 2017

Такія лічбы назвалі на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай распрацоўцы турбрэнда краіны.

На думку спецыялістаў, часцей за ўсё замежнікі прыязджаюць да нас з культурных і спартыўных падстаў. Да прыкладу, на чэмпіянаты па паўэрліфтынгу, фехтаванні, а таксама на Кубак Еўропы ў бегу.

Дарэчы, у Мінспорту і турызму абяцаюць стварыць канцэпцыю нацыянальнага брэнда да канца года. На наступным тыдні ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя, дзе абмяркуюць інавацый для прыцягнення турыстаў і брэнд Беларусі. Плануецца, што ў ёй возьме ўдзел генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі.