Больш за 300 школьнікаў з Кітая сёлета прыехалі на аздараўленне ў Мінскую вобласць

15 августа 2018

Для іх арганізаваны экскурсійныя маршруты, медыцынская праграма і майстар-класы. Так, група юных турыстаў з Пекіна знаёміцца з традыцыямі і культурай нашай краіны ў азёрным краі. Дзеці вывучаюць элементы беларускіх народных танцаў, а таксама спрабуюць сябе ў ролі народных умельцаў - сваімі рукамі ствараюць лялькі і паштоўкі з беларускім каларытам. Вырабы hand made стануць памятнымі сувенірамі з далёкага падарожжа.

Канікулы з беларускім акцэнтам у Мядзельскім раёне правядуць 150 старшакласнікаў. Яны азнаёмяць беларускіх школьнікаў з культурай усходняй краіны, а таксама правядуць лінгвістычныя майстар-класы. У дзіцячым цэнтры арганізаваны групы з вывучэннем кітайскай мовы.