Бабры актыўна засяляюць пойму Свіслачы ў Мінску

28 мая 2020
Незвычайныя суседзі жыхароў сталіцы. Бабры актыўна засяляюць пойму Свіслачы. Зараз цэлыя сем'і грызуноў можна знайсці ў запруджаных участках ракі ў мікрараёне Серабранка, на экасцежцы ў Чыжоўцы і ў Лошыцкім парку.

Спецыялісты сцвярджаюць, што прычына такога перасялення - у павелічэнні колькасці жывёл. У дзікай прыродзе для баброў становіцца ўсё менш свабоднай тэрыторыі. Пакуль чатырохногія госці для гарадской флоры і саміх мінчан асаблівай небяспекі не ўяўляюць, аднак праблема адсялення звяроў па-ранейшаму стаіць востра. Пра тое, як знайсці дом для грызуна - Ілья Цвяткоў.

У Мінску з'яўляюцца новыя пасяленні буйных грызуноў

Эколаг Руслан Шайкін назірае за жыццём бабровых сем’яў ужо не першы год. Паводле яго слоў, колькасць бабра гарадскога павялічылася ў некалькі разоў. Так, у Мінску хаткі і норы жывёл без цяжкасці можна знайсці ў забалочаных участках ракі Свіслач. Асноўная прычына з’яўлення бабра побач з чалавекам ў простай формуле - чым бліжэй да горада, тым далей ад сапраўдных ворагаў.

У Беларусі налічваецца звыш 60 тысяч асобін і гэта прыкладна на 10 тысяч больш за норму. Таму тэрыторыі ў звычайным асяроддзі пражывання для бабра становіцца ўсё менш.

Грызуны наносяць шкоду жыхарам Мінскай вобласці


Для жыхароў Мінскай вобласці сем'і баброў - сапраўдная праблема. Для будаўніцтва свайго жылля грызуны могуць выкарыстаць некалькі тон драўніны. Пры гэтым у ход ідуць і пладовыя дрэвы, і кусты на прысядзібных участках.

Каб вырашыць відавочную праблему, работнікі лясгасаў рэгулярна ловяць баброў і перавозяць іх у менш заселеныя рэгіёны.

Выпадкі нашэсця баброў перыядычна адбываюцца ў розных населеных пунктах. А жыхарам буйных гарадоў раяць быць асцярожнымі з грызунамі. Пры сустрэчы  не спрабаваць іх карміць і знаходзіцца на бяспечнай адлегласці. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя