Жывая музыка пад адкрытым небам. Праект "Полацк музычны"

2 августа 2020
Увесь жнівень на вуліцах Полацка будуць выступаць лепшыя калектывы рэгіёна. Праект  "Полацк музычны" - гэта падарунак для гасцей і турыстаў, якія жадаюць весела правесці выхадныя. У праграме - толькі жывое выкананне: рок, класіка, народныя матывы. У распараджэнні артыстаў адразу некалькі лакацый. Усе яны - у турыстычным маршруце па старажытным горадзе. 

Таксама артысты запрашаюць на майстар-класы. Да прыкладу, сёння ля помніка Сімеону Полацкаму можна было навучыцца танцаваць падэспань і разам з фальклорнымі калектывамі выканаць бытавыя песні.