Добраўпарадкаванне хвалюе гараджан аграгарадка Бальшавік

1 апреля 2015

Дарэчы, пытанні добраўпарадкавання хвалююць і гараджан аграгарадка, што знаходзіцца ўсяго за пяць кіламетраў ад Мінска. Там адсутнічаюць нават ліхтары на вуліцах. Без элементарных умоў жыхары Бальшавіка жывуць дзесяццігоддзямі. Пісаць лісты і абрываць гарачыя лініі стаміліся. Час ідзе, а праблемы застаюцца не вырашанымі. У прыгарад сталіцы адправілася Юлія Токар.

У гэтым аграгарадку, які знаходзіцца ўсяго за пяць кіламетраў ад Мінска, адсутнічае элементарнае добраўпарадкаванне. Ліхтары ўключаюцца толькі ўздоўж галоўнай дарогі, у дварах яны ўвогуле адсутнічаюць. Школа ў аварыйным стане, а для маладых сем'яў нічога не прадугледжана.

Ва ўсім аграгарадку не больш за дзесяць дзіцячых пляцовак. І тыя далёка не ў выдатным стане. Як бачым, фарба патрэскалася, а што тычыцца арэляў, то сядзенні ўвогуле адсутнічаюць.

На дзесяць тысяч жыхароў тут адна неўкамплектаваная амбулаторыя. Тэрапеўта, на жаль, няма. Таму жыхарам на прыём даводзіцца ездзіць у суседні раённы цэнтр. І вось тут наступная праблема – прыгарадны транспарт ходзіць толькі раніцай і вечарам. У лютым з рэйса знялі 14 маршрутаў.

Людміла з мужам пераехалі сюды два гады таму. Спадзяваліся на спецыфіку прыгарада – незадымленае паветра і спакой, але на самай справе ўсё аказалася не так, як марылі.

Жыхары рэгулярна звяртаюцца да мясцовага кіраўніцтва са сваімі праблемамі. Усе яны, кажуць у адміністрацыі, вырашаюцца, але ж, паводле слоў гараджан Бальшавіка, з кожным годам пытанняў становіцца ўсё больш.