Нарасціць экспарт і зменшыць колькасць імпартнай прадукцыі

18 сентября 2013
Нарошчваць іннавацыйную вытворчасць, арыентаваную як імпартазамяшчэнне. Такую задачу сталічным прадпрыемствам паставіў прэм'ер міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сённяшняй справаздачы Мінгарвыканкама. Яшчэ больш нарасціць экспарт і зменшыць колькасць імпартнай прадукцыі на прылаўках ўдаецца і за кошт стварэння суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

Чым славяцца мінскія прадпрыемствы і з каго трэба браць прыклад - ведае Аляксандр Харавец.

Інавацыйныя распрацоўкі паўсотні прадпрыемстваў сталіцы прапанавалі сёння прэм'ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу. Адной з такіх стала электронная аплата праезду ў грамадскім транспарце, якая запрацуе ўжо у наступным годзе.

Дарэчы, менавіта сярэднія прадпрыемствы сёння у лідарах па росце экспарту і ўкараненні інавацыйных вытворчасцей.

Інавацыйныя распрацоўкі беларускіх інжынераў і канструктараў зарэкамендавалі сябе не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Так прадукцыю гэтага прадпрыемства ведаюць ва ўсім свеце ад фізікаў-ядзершчыкаў да хатніх гаспадынь. Спецыялізацыя - выпуск высакатэхналагічных лазераў, якія шырока прымяняюцца у медыцыне, навуцы і нават авіябудаўніцтве.

80 працэнтаў выпусканай прадукцыі ідзе на экспарт. Толькі за мінулы год аб'ём продажаў склаў каля 3 мільёнаў доллараў. А інавацыйныя распрацоўкі дазволілі стварыць лазеры, якія шырока выкарыстоўваюца у касметалогіі.


А вось гэты прыбор дазваляе ў прамым сэнсе выратоўваць жыцці немаўлят. Пры яго дапамозе ажыццяўляецца экспрэс-аналіз білірубінаў ў крыві нованароджанага і тым самым дыягнастуюцца захворванні печані на ранніх стадыях.

У развіцці імпартазамяшчэння Мінск пакуль застаецца ў лідарах. Аднак, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, аб'ёмы прадукцыі, якая рэалізуецца на экспарт, неабходна павялічваць. Ствараць якасны і канкурэнтаздольны тавар, які будзе запатрабаваны не толькі нашымі спажыўцамі, але і за мяжой.