Дабрачынная акцыя прайшла ў дзіцячай вёсцы Бараўляны

21 августа 2013

Прывітанне, школа! Дабрачынная акцыя пад такой назвай прайшла напярэдадні ў дзіцячай вёсцы Бараўляны. Шматдзетныя і малазабяспечанныя сем'і віншаваў клоўн, праводзіліся гульні, таксама была разгорнута цырульня.


Расказвае Марына Мураўёва.


Клоўн Гузік цешыць дзетак, а ў гэты час у адным з дамоў сацыяльнай вёскі разгарнулася цырульня.


Штогод акцыю падрыхтоўкі да школы Дзіцячая вёска Бараўляны ладзіць для крызісных сем'яў раёна. Сёлета на свята прыехалі 70 дзетак са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.


Другі год запар акцыю наведвае і Таццяна разам з дачкой. Хутка Маша ідзе ў першы класс, і гэтае свята для яе асаблівае.


Пакуль будучым школьнікам валанцёры-цырульнікі падбіралі асабісты стыль, аніматары ладзілі імпрэзу і частавалі маленькую публіку марожаным. Псіхолагі арганізавалі кансультацыі для бацькоў. Дарэчы, сілы, а галоўнае - месца, дзе разгарнуцца, было дастаткова.


Дзіцячая вёска Бараўляны размешчана на шасці гектарах. Тут знаходзяцца 20 катэджаў. У 12-ці з іх жывуць прыёмныя сем'і. Вось гэты домік, як кажуць выхаванцы, сэрца вёскі - сацыяльны цэнтр.


Менавіта ён і распачаў правядзенне такіх акцый. Сёння на ўліку аддзела прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва каля ста крызісных сем'яў раёна. 40 з іх прыйшлі на свята. Загадзя супрацоўнікі сацыяльнага цэнтра закупілі ўсё неабходнае для школы і не толькі.


Наступная акцыя адбудзецца ў верасні. У гонар імяніннікаў будуць ладзіць свята. А ў кастрычніку дзіцячая вёска збярэ жанчын - іх дзеці сумесна з валанцёрамі ўжо рыхтуюць падарункі да Дня маці.