Сярэбраны прызёр конкурсу "Ты супер!" вярнулася на радзіму

31 мая 2018

Каля гадзіны назад Вера Ярошык прыбыла ў Мінск, дзе юную зорку сустракалі журналісты. 16-гадовая школьніца правяла апошнія 4 месяцы ў Маскве ў барацьбе за прызавое месца прэстыжнага Міжнароднага вакальнага конкурсу. У ім удзельнічалі таленты з 13-ці краін, якія засталіся без апекі бацькоў. Выканальніцкія здольнасці Веры высока ацанілі вядомыя музыканты Ігар Крутой, Юліяна Каравулава, Віктар Дробыш, Сяргей Лазараў, а ролікі з яе нумарамі ўжо набралі сотні тысяч праглядаў.

Літаральна праз дзве гадзіны Вера Ярошык дасць першую ў сваім жыцці прэс-канферэнцыю. І толькі пасля дзяўчынка адправіцца ў Дзівінскі дзіцячы дом, выхаванкай якога з'яўляецца. Як новаспечаную зорку сустрэнуць сябры і педагогі, глядзіце сёння ў "Панараме", а таксама ў нядзелю ўвечар у праекце "Галоўны эфір".