"Бітва машын" пройдзе сёння на тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна"

23 сентября 2017

Адно з самых экстрэмальных мерапрыемстваў гэтага года - "Бітва машын" - пройдзе сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". У аўтабаях на выжыванне прымуць удзел дзясяткі машын. На тэрыторыі комплексу ўвесь дзень будуць працаваць некалькі гульнявых зон для дзяцей і дарослых. Спаборніцтва па аўтагуку, фотазоны са спартыўнымі аўтамабілямі, фут-корт, выступленні каскадзёраў па трукавай яздзе на матацыклах. У аўтабаях на выжыванне таксама будуць спаборнічаць тры жаночыя экіпажы з Беларусі, Расіі і Украіны. Арганізатары абяцаюць цікавыя дэкарацыі і вялікую колькасць піратэхнікі.