У Маямі працягваецца выратавальная аперацыя на месцы абвальвання пешаходнага моста

16 марта 2018

Да пошуку людзей далучыліся кінолагі. Канструкцыя, якая будуецца, абвалілася напярэдадні недалёка ад кампуса Міжнароднага ўніверсітэта Фларыды. Абломкамі прыціснула каля 8 машын. Улады ўдакладнілі колькасць ахвяр: загінуўшых 4, 10 чалавек атрымалі траўмы.

Вядома, што мост праз сяміпалосную трасу павінны былі адкрыць у наступным годзе для студэнтаў Універсітэта Фларыды. Так яны змаглі б хутчэй дабірацца на заняткі. Кошт праекта - больш як 14 мільёнаў долараў. Тыдзень таму ўстанавілі асноўную секцыю вагой 950 тон. Чаму яна абвалілася, пакуль невядома.