У Мінску прайшло папярэдняе пасяджэнне па справе экс галоўнага ўрача Пінскай цэнтральнай бальніцы

13 марта 2018

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшло папярэдняе пасяджэнне па справе экс галоўнага ўрача Пінскай цэнтральнай бальніцы і былога загадчыка аддзялення лабараторнай дыягностыкі. Іх абвінавачваюць у атрыманні хабару. Сёння ў зале суда прысутнічаў толькі экс-кіраўнік медустановы. Яго супрацоўнікі КДБ затрымалі ў мінулым красавіку падчас атрымання хабару - 2 тысяч 800 еўра. Паведамляецца, што ён сістэматычна атрымліваў так званыя ўзнагароды за перамогу ў тэндары патрэбнага пастаўшчыка абсталявання для дыягнастычных лабараторый.