БДПУ пачынае шчыльнае супрацоўніцтва з дашкольнымі ўстановамі адукацыі

8 сентября 2015

У працы з першага курса. Педагагічны ўніверсітэт пачынае шчыльнае супрацоўніцтва з дашкольнымі ўстановамі адукацыі. У гэтым праекце студэнты змогуць усебакова ўдзельнічаць у выхаваўчым працэсе. Супрацоўніцтва пачнецца на базе сталічных ясляў-сада №35 "Вясёлка". Падчас падрыхтоўкі маладыя спецыялісты сумесна з дашкольнай установай адукацыі будуць удзельнічаць у навукова-практычных канферэнцыях, прафесійных і псіхалагічных трэнінгах.

Праект пачаўся падчас сумеснага імправізаванага канцэрта ў дзіцячым садку. Ад кіраўніцтва ВНУ дзеці атрымалі каштоўныя падарункі.