Бязвізавы рэжым пачне дзейнічаць у Беларусі з 11 лютага

11 января 2017

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачне дзейнічаць у Беларусі роўна праз месяц - 11 лютага. Указ Прэзідэнта Беларусі афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як паведамлялася, дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Нацыянальны аэрапорт Мінск. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.