Больш за ўсё пацярпелых на слізкай дарозе - у Брэсцкай вобласці

4 декабря 2018

У Беларусі рэзкія перапады тэмператур разам з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу прывялі да галалёдзіцы. Больш як 500 чалавек звярнуліся ў медыцынскія ўстановы па дапамогу з-за галалёдных і халадовых траўм.

Больш за ўсё пацярпелых на слізкай дарозе - у Брэсцкай вобласці: больш як 200 пацыентаў. Сёння масавыя падзенні з-за галалёду зафіксаваныя і ў Мінску. Толькі ў гарадскую ў бальніцу хуткай дапамогі звярнуліся каля 20 пацыентаў з вывіхамі і пераломамі. Медыкі рэкамендуюць выбіраць больш зручны абутак, а на дарозе быць асабліва ўважлівымі.

Галалёдзіца ўскладніла і дарожную сітуацыю. У сталіцы ў ранішнюю гадзіну пік быў паралізаваны рух і аўтамабіляў, і грамадскага транспарту. Пасажыраў перавозілі па часовых маршрутах. ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць максімальна ўважлівымі, таму што заўтра пагодныя ўмовы пагоршацца: у прагнозах - дождж і мокры снег з мінусавай тэмпературай.