Без увагі не засталося ніводнае пытанне жыхароў Мінскай вобласці

14 февраля 2015

Без увагі не засталося і ніводнае пытанне жыхароў Мінскай вобласці, а датычыліся яны сёння камунальнай сферы, прыватызацыі жылля, зямельных спрэчак і аховы здароўя. Праблемы людзей выслухаў намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Турчын. Пад кантроль узятыя ўсе звароты. Але ў некаторыя пытанні трэба было ўнікаць дэталёва, таму адказы грамадзянам накіруюць на наступным тыдні па пошце альбо па тэлефоне.

Звярнуцца з пытаннямі і заўвагамі да прадстаўнікоў улады можна будзе і ў наступную суботу. Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі ў Мінскім абл- і гарвыканкаме праводзяцца з 9 да 12 гадзін.