У Лондане назвалі імёны лаўрэатаў Букераўскай прэміі 2019 года

15 октября 2019

Гэта канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд і аўтар з Вялікабрытаніі Бернардзін Эварыста. Прызначэнне адразу двух лаўрэатаў - парушэнне правіл прысуджэння Букера, але члены журы прызналіся, што выбраць лепшы з двух твораў яны не змаглі. Этвуд адзначылі за раман "Запаветы". Гэта сіквел аднаго з самых вядомых яе твораў "Аповед служанкі". Эварыста ўзнагародзілі за раман "Дзяўчына, жанчына, усё астатняе".