Беларусы першыя ў індывідуальным заездзе ў "Танкавым біятлоне"

30 июля 2018

Адно з самых яркіх выпрабаванняў Армейскіх гульняў стартавала ўчора. Наш экіпаж стаў лепшым. Танкісты паспяхова закрылі ўсе мішэні, упэўнена абышлі ў сваім заездзе зборныя Сірыі і Таджыкістана. У паўфінальную эстафету выйдуць толькі 12 каманд з 23. Другі беларускі экіпаж выйдзе на трасу заўтра. Нагадаем, першы этап "Танкавага біятлона" - - індывідуальная гонка - самы працяглы, па выніках якога складуць рэйтынг лепшых экіпажаў.