Сёння ў Гомелі вызначыцца ўладальнік Кубка Беларусі

24 мая 2015

БАТЭ або "Шахцёр"? Сёння ў Гомелі вызначыцца ўладальнік Кубка Беларусі. "Гарнякі" - дзеючыя пераможцы турніру. Але пакуль ніводнай камандзе не ўдавалася ўзяць трафей два гады запар. Ці атрымаецца ў клуба з Салігорска зрабіць гэта ўпершыню, даведаемся з прамой трансляцыі. Пачатак у 17 гадзін на тэлеканале "Беларусь 5".