Беларускіх медыкаў, вызваленых з палону ў Лівіі, сустракаюць у Нацыянальным аэрапорце

28 декабря 2017

Яны вярнуліся дамоў праз сем гадоў. У гэтыя хвіліны беларускіх медыкаў, вызваленых з палону ў Лівіі, сустракаюць у Нацыянальным аэрапорце. Муж і жонка Іна Бабуш і Сяргей Здота два месяцы ўтрымліваліся невядомымі - дактары адмовіліся падаўжаць кантракт з мясцовай клінікай. За гэта ў іх адабралі пашпарты, а без дакументаў пакінуць горад Зінтан немагчыма - паўсюль блакпосты з-за баявых дзеянняў. Дапамаглі беларусам вярнуцца на радзіму дыпламаты і кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

У найбліжэйшы час Іна і Сяргей пабачацца з роднымі і блізкімі. У планах - папрацаваць дома ў Беларусі.