У найбліжэйшы чацвер - чарговая серыя праекта "Родныя людзі"

13 октября 2019
На тыдні мы працягнем і яшчэ адзін праект - сумесны  Агенцтва тэленавін і Асацыяцыі шматдзетных бацькоў, які прысвечаны, уласна, шматдзетным сем'ям. Чарговая серыя распавядзе аб сапраўды вялікай сям'і, якая жыве спортам. Пяцібор'е, трыятлон, кайтынг, плаванне, фехтаванне, лыжы. Час знаходзіцца і на трэніроўкі, і на выхаванне маладых чэмпіёнаў. Адкуль? Даведаецеся ў найбліжэйшы чацвер пасля "Панарамы". Героямі праекта "Родныя людзі"  гэтым разам сталі мінчане Сілівончыкі.