Беларускія вайскоўцы працягваюць падрыхтоўку да святочнага парада 3 ліпеня

18 июня 2013

На аэрадроме ў Ліпках прайшла чарговая трэніроўка механізаванай калоны. 1.5 кіламетра 162 баявыя машыны праходзяць за 8 хвілін. Перад трыбунамі праедзе тэхніка ад легендарных танкаў БТ-7 і Т-34 да сістэм рэактыўнага залпавага агню Смерч і зенітна-ракетных комплексаў С-300. Першая генеральная рэпетыцыя святочнага парада прызначаная на 27 чэрвеня.