Беларускія тэлевізіёншчыкі сёння абмяркоўваюць вынікі Тэлевяршыні

18 апреля 2014
Напярэдадні позна вечарам завяршылася 10-ая цырымонія Тэлевяршыні. Не без гонару адзначу, вы зараз глядзіце лепшую штодзённую інфармацыйную праграму. Так вырашылі тэлеакадэмікі. Зрэшты, далёка не толькі Панарама ўдастоілася статуэткі.

Усе падрабязнасці - у Якава Буты.


Вядучая Белтэлерадыёкампаніі Алена Спірыдовіч разглядае статуэткі, якія ўжо праз паўгадзіны будзе ўручаць пераможцам. На кожную вышэйшую ўзнагароду прэтэндуе тры намінанты. Каму яны дастануцца - актыўна абмяркоўваюць у холе Палаца Рэспублікі. Самай згуртаванай прыехала каманда Агенцтва тэленавін. Гавораць, толькі дружны калектыў здольны рэалізаваць паспяховыя праекты.


У журы асобна адзначаюць актыўнасць рэгіянальных кампаній. З-за свежых думак і блізкасці да гледачоў праграмы абласных студый часам больш папулярныя ў сваіх рэгіёнах, чым праекты буйных тэлеканалаў.


Абласныя студыі, якія ўваходзяць у структуру Белтэлерадыёкампаніі, перамаглі адразу ў чатырох намінацыях і пацвердзілі сваё лідарства ў рэгіянальным тэлевяшчанні. Таксама найбуйнейшы медыяхолдынг краіны атрымаў узнагароды за ток-шоу Форум, асветніцкую перадачу Нацыянальная трылогія, дзіцячую Заўтра - гэта мы. Лепшай вядучай стала Вікторыя Сянкевіч. Якая са сцэны сказала, што за гэтай перамогай стаіць вялікая каманда.


Але, мабыць, галоўная ўзнагарода - гэта статуэтка за Панараму, як лепшую інфармацыйную штодзённую праграму. Трымаць краіну ў курсе найважнейшых падзей у краіне і свеце - асноўная функцыя Белтэлерадыёкампаніі і Агенцтва тэленавін у прыватнасці.


Вікторыя Сянкевіч, Наталля Кірсанава, Дзмітрый Бачкоў. Яшчэ Паліна Шуба і Алена Насачова. І яшчэ тры сотні прозвішчаў, якія мне хочацца назваць. Гэта тыя людзі, якія робяць галоўныя навіны на галоўным канале краіны. Але я жадаў бы сказаць, на галоўных каналах! Мне прыемна, што за маёй спінай Белтэлерадыёкампанія, у якой не адзін канал, а цэлых 6.


Таксама - Белтэлерадыёкампанія ўдастоена ўзнагароды ў спецыяльнай намінацыі - за стварэнне і арганізацыю працы спартыўнага тэлеканала Беларусь 5. Усяго холдынг атрымаў дзесяць статуэтак.


Але працуем мы, як бы банальна гэта не гучала, не дзеля ўзнагарод. І лепшых вызначаюць не на сцэне - а вось тут, у кватэрах мільёнаў беларусаў. Бо галоўны паказчык - гэта рэйтынг. І тут мы - першыя.