Беларускія студэнты адпраўляюцца на чэмпіянат па прафесійным майстэрстве WorldSkills

15 мая 2015

Беларускія студэнты каледжаў і ВНУ сёння адпраўляюцца ў Казань на чэмпіянат па прафесійным майстэрстве WorldSkills сярод краін СНД. У спаборніцтве ўжо заяўлены больш за 600 удзельнікаў. Наша каманда з 28 чалавек упершыню ў падобным конкурсе прадставіць беларускую прафесійную адукацыю ў 17 кірунках. Сярод іх - будаўніцтва, цырульнае майстэрства і кулінарыя. WorldSkills - гэта міжнародная асацыяцыя, якая імкнецца павысіць прэстыж працоўных спецыяльнасцяў і палепшыць падрыхтоўку такіх кадраў.

Аркадзь Шкляр, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі:

"Трэба ўлічваць, што нашы хлопцы і дзяўчаты ўпершыню ўдзельнічаюць у такіх буйных спаборніцтвах, а да гэтага яны прайшлі стажыроўку і ў Ірландыі, і ў Францыі, і ў Галандыі, і ў Германіі, на лепшых прадпрыемствах нашай рэспублікі. Быў праведзены велізарны падрыхтоўчы этап. Гэта значыць, ідзе такая планамерная праца. Але сэнс толькі адзін - фарміраваць прафесійную эліту на сучасных кампетэнцыях, доступ да якіх мы атрымалі, толькі калі ўвайшлі ў WorldSkills".

Удзел нашай каманды ў чэмпіянаце сярод краін СНД, падкрэсліваюць спецыялісты, гэта падрыхтоўка да больш маштабнага конкурсу - Міжнароднай алімпіяды прафесійнага майстэрства WorldSkills у Бразіліі. У жніўні лепшая зборная прадставіць нашу краіну ў Сан-Паўлу.