10 узнагарод на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ

19 мая 2014
Этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ беларускія спартсмены завяршылі з 10 узнагародамі. 4 з іх вышэйшай спробы. Два золаты ў скарбонцы ў экіпажа жаночай байдаркі-двойкі Цішкевіч - Літвінчук на дыстанцыі 200 і 500 метраў. Дарына Касцючэнка выйграла спаборніцтвы каноэ-адзіночак, а ў дуэце з Клімавай стала першай у фінальным заездзе каноэ-двоек.