У Маскве з-за рэкорднага снегападу аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

5 февраля 2018

Улады расійскай сталіцы на сёння дазволілі свабодны графік наведвання школ. За выхадныя тут выпала больш за месячную норму ападкаў - гэта каля 40 сантыметраў. Пасля тэмпература рэзка панізілася, і замерзлы снег паваліў больш чым 2 тысячы дрэў. Адно іх іх упала на чалавека - ён загінуў. Абарваныя сотні ліній электраперадачы. У аэрапортах Масквы былі затрыманы і адменены больш за 200 рэйсаў. Сіноптыкі гавораць, што такія снегапады здараюцца раз за стагоддзе.