Беларускія галубы змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах

7 ноября 2019

Міжнародная федэрацыя спартыўнага галубаводства вось-вось прыме пад сваё крыло беларусаў. Крыху больш чым год аддзяляе айчынных разводчыкаў галубоў ад удзелу ў буйных сусветных спаборніцтвах. Хаця ў краіне ўсё менш становіцца сапраўды верных сваёй справе птушкаводаў (іх засталося менш за тры дзясяткі), на спаборніцтвах крылатыя падапечныя паказваюць годныя вынікі.

Сяргей Казловіч адправіўся ў госці да сталічных разводчыкаў не толькі крылатых спартсменаў, але і сапраўдных артыстаў (відэа).