Беларускія чытачы змогуць ацаніць "Рукапісныя партызанскія часопісы Мінскай вобласці"

12 марта 2018

Беларускія чытачы змогуць ацаніць "Рукапісныя партызанскія часопісы Мінскай вобласці" - новае выданне Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На падрыхтоўку зборніка быў вылучаны грант Прэзідэнта Беларусі.

Падрабязней - Алена Борматава. Падвойны нумар часопіса «Разгром» за верасень-кастрычнік 43-га. Выдаваўся ў атрадзе з аднайменнай назвай. Ахоўваецца дзяржавай. Як і ўсе 248 экзэмпляраў рукапісных партызанскіх часопісаў. Унікальны выпадак, калі асобная музейная калекцыя занесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Да таго ж яна яшчэ і самая вялікая ў свеце.

Партызанскія рукапісныя часопісы – гэта дакументальная крыніца для даследчыкаў. На іх старонках апісваюцца падзеі, якія да сёння заставаліся невядомымі. На жаль, даследаваць калекцыю сталі не так даўно – гадоў 10 таму. Бо ў 40-я было не да рукапісных выданняў. І ў час, калі партызаны ў дзяржаўных органах шукалі пацверджанні сваім баявым дзеянням на акупаванай тэрыторыі, усе факты можна было знайсці ў рукапісных часопісах.

Кожны часопіс ствараўся на акупаванай тэрыторыі ў перапынках паміж баявымі дзеяннямі і аперацыямі. Партызаны самі стваралі кнігі і альбомы. Часта са звычайных школьных сшыткаў і шпалер. Кожны часопіс выдаваўся ў адным экзэмпляры. З'яўляецца эксклюзівам. Менавіта ў гэтых выданнях мы можам сустрэць невядомыя работы вядомых мастакоў. Часопісы перадавалі з рук у рукі. І захоўвалі з важнымі дакументамі. Ратавалі разам са сцягам.

Першыя нумары самаробных часопісаў з'явіліся ў пачатку 42-га. Наватарамі выступілі партызаны Магілёўшчыны. Рукапісныя выданні ўсіх партызанскіх злучэнняў і атрадаў рэгіёна былі сістэматызаваны і выданы асобным каталогам год таму. Кніга стала першай у трылогіі. Зараз з друку выйшаў другі том – “Рукапісныя партызанскія часопісы Мінскай вобласці”. Для падрыхтоўкі сучаснага выдання ўсе ваенныя часопісы перавялі на лічбу. Стварылі страхавую электронную копію. З ёй змогуць працаваць навукоўцы з любога пункта свету.

Задача максімум для музея – выдаць факсіміле ўсіх рукапісных партызанскіх часопісаў, у тым ліку і тых, што сёння знаходзяцца ў расі