Белдзяржцырк да свайго юбілею прэзентаваў прэм'еру "Цудоўны дом"

2 февраля 2019

Пад адным дахам аб'яднаныя нумары цыркавых артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. На манежы выступаюць клоуны, паветраныя гімнасты, асілкі, дрэсіраваныя жывёлы. Артысты знаёмяць свайго гледача з гісторыяй і традыцыямі цыркавога мастацтва, дзеляцца сакрэтамі майстэрства.

У юбілейны год - цырку 60 - гледачоў чакае яшчэ шмат сюрпрызаў. Сёлета пройдзе другі фестываль цыркавога мастацтва. А ўжо зараз артысты працуюць над ідэямі для наступных праграм. Адна з іх будзе прысвечаная і Еўрапейскім гульням.