Велагоншчык Васіль Кірыенка ўзяў золата ў гонцы з паасобным стартам. Віншуем!

25 июня 2019

Васіль Кірыенка зноў на п'едэстале Еўрапейскіх гульняў. Як і чатыры гады таму, ён перамагае ў сваёй любімай дысцыпліне - гонцы з паасобным стартам. Змагаліся за медалі II Еўрапейскіх гульняў у паасобцы 37 спартсменаў, якім трэба было пераадолець 28 кіламетраў 600 метраў па цэнтральных вуліцах сталіцы са стартам і фінішам на Кастрычніцкай плошчы. Кірыенка стартаваў у першай групе. Беларус правільна расклаў свае сілы падчас гонкі і здолеў паказаць выдатны час на фінішы. Нікому з астатніх спартсменаў так і не ўдалося праехаць гэту дыстанцыю хутчэй. Васіль Кірыенка сёння аб'ектыўна быў лепшым.