Надзея Скардзіна сёння заваявала золата чэмпіянату Еўропы ў гонцы праследавання

27 февраля 2016

Гэты медаль стаў першай узнагародай беларускіх біятланістаў у новым сезоне. На 10-кіламетровую дыстанцыю Надзея сышла пятой. Яна прайгравала лідару - немцы Надзін Хорхлер - 38 секунд. Першая стральба дазволіла Надзеі адарвацца ад праследавальніц. Наступныя два агнявыя рубяжы беларуска адстраляла таксама бездакорна. А вось чацвёртая стральба - стоячы - прымусіла балельшчыкаў пахвалявацца. Былі 2 промахі і дадатковыя 300 метраў. Аднак настрой і ўпэўненасць у сваіх сілах дапамаглі нашай біятланістцы фінішаваць першай, апярэдзіўшы срэбнага прызёра - сястру Надзін Хорхлер Каралін - больш чым на 7 секунд. Адразу пасля "залатога" фінішу наша Надзея Скардзіна падзялілася, што "вельмі рада, што ўсё атрымалася".

З прыгожай і яркай перамогай Надзею Скардзіну павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. "Гэтую перамогу з нецярпеннем чакалі шматлікія балельшчыкі каманды Беларусі па біятлоне. Спадзяюся, што твой поспех надасць нашым спартсменам упэўненасці ў сваіх сілах перад стартамі чэмпіянату свету", - адзначаецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Надзеі Скардзіне, а таксама яе калегам па камандзе, трэнерскім штабе здароўя, поспеху і новых перамог.

Зараз Надзея Скардзіна з'яўляецца адной з самых меткіх біятланістак свету нашага часу.

Прычынай паніжэння паказчыкаў сталі праблемы, якія ўзніклі ў біятланісткі са зрокам. У міжсезонне спартсменцы была зробленая паспяховая аперацыя па карэкцыі зроку.

Для Надзеі Скардзіны золата ў гонцы праследавання стала другім медалём, заваяваным на чэмпіянатах Еўропы. Першае золата беларуска ўзяла ў складзе эстафеты ў 2007-м. Паводле слоў біятланісткі, сённяшняя перамога надасць ёй упэўненасці перад чэмпіянатам свету, які стартуе ўжо 3 сакавіка ў Нарвегіі. У Цюмені разыграюць яшчэ ўзнагароды. Ужо заўтра Надзея Скардзіна і іншыя беларусы пазмагаюцца за медалі ў мас-стартах.