Белдзяржхарчпрам распрацоўвае канцэпцыю аб'яднання кандытарскіх прадпрыемстваў рэспублікі ў адно

9 февраля 2020
У рэпартажы-расследаванні мы параўналі цэны на замежныя і айчынныя ласункі. Ох, і не соладка зараз нашым вытворцам: жорсткую канкурэнцыю на магазінных паліцах беларускаму пячэнню, цукеркам, вафлям, шакаладу складаюць не толькі ўкраінскія і расійскія вытворцы, але і транснацыянальныя кампаніі. Не дзіўна: дзясятак найбуйнейшых за год зарабляюць на сусветным рынку больш за 40 мільярдаў долараў. 

Нашы прадпрыемствы летась экспартавалі на суму ў 800 разоў меншую. Таму мерацца цэнамі на паліцах нам цяжкавата: у іх вялікія аб'ёмы, адгэтуль і ніжэйшыя цэны. Затое нашы перавагі - традыцыі вытворчасці, заснаваныя на якасці.

У пошуках рашэння праблемы Белдзяржхарчпрам распрацоўвае канцэпцыю аб'яднання кандытарскіх прадпрыемстваў рэспублікі ў адно. Цэнтралізацыя закупкі сыравіны, лагістыкі, рэкламы і маркетынгу, а таксама памяншэнне ўнутранай канкурэнцыі дазволіць знізіць сабекошт вырабляных прадуктаў,  але захавае якасць. Гэта план па заваёве магазінных паліц. Пакуль гаворка ідзе аб шасці прадпрыемствах канцэрна, добра вядомых і ў Беларусі, і за мяжой. І гэта - пуцёўка ў першую сотню сусветных вытворцаў кандытарскай галіны. Чаму новы прадукт сустракаюць па абгортцы? Правяла расследаванне Ксенія Лебедзева (відэа).