Ва ўрадзе разгледзелі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця і праект бюджэту

20 октября 2020
Сацыяльная стабільнасць, новыя інвестпраекты і рост прыбыткаў - ключавыя задачы ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год. Сёння дакумент разгледзелі на пасяджэнні Савета Міністраў. Бюджэт 2021 года фарміруецца ва ўмовах нестабільнай эканамічнай кан'юнктуры. Магчымасці абмежаваны з улікам неабходнасці выканання ўсіх сацыяльных абавязацельстваў і своечасовага пагашэння дзярждоўгу, адзначыў прэм'ер Раман Галоўчанка. Ён заклікаў лабістаў дадатковых расходаў агучыць рэальныя прапановы па новых крыніцах прыбыткаў. Свой рэалістычны падыход па аднаўленні эканомікі ўрад звязвае з прытокам інвестыцый да 34 мільярдаў рублёў. 70 працэнтаў сродкаў пойдуць на мадэрнізацыю дзеючых і стварэнне новых вытворчасцяў. Стаўка таксама на экспарт і рост унутранага попыту. 

Рост ВУП у 2021 годзе - 1,8 % 

Рост ВУП у наступным годзе прагназуюць на ўзроўні 1,8 %. Асаблівая ўвага будзе надавацца вырашэнню такіх задач, як няўстойлівае фінансавае становішча, высокі ўзровень закрэдытаванасці і недахоп уласных абаротных сродкаў у арганізацый рэальнага сектара эканомікі.