"Белая Русь" далучылася да навядзення парадку ў Курапатах

11 ноября 2017

Гістарычнай памяці прысвечана яшчэ адна падзея гэтага дня. Ва ўрочышчы Курапаты зноў кіпела работа. Добраўпарадкаваннем значнага для кожнага беларуса месца займаліся актывісты "Белай Русі". Гэтым разам у навядзенні парадку ўдзельнічалі больш за 40 чалавек. Выніковы суботнік сабраў супрацоўнікаў прадпрыемстваў, студэнтаў і навучэнцаў.

"Белая Русь" сярод першых далучылася да навядзення парадку ў Курапатах. Актывісты аб'яднання шырока адгукнуліся на ініцыятыву па зборы сродкаў на ўсталяванне памятнага знака.