У Італіі зноў анамальная спякота

17 июля 2015
Чырвоны, вышэйшы, узровень небяспекі аб'яўлены адразу ў дзесяці буйных гарадах, у тым ліку ў Рыме, Фларэнцыі, Турыне і Балоньі. Слупкі тэрмометраў пераадолелі тут 37-градусную адзнаку. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у найбліжэйшыя дні афрыканскі антыцыклон "Харон" прынясе на Апеніны масы гарачага паветра з Алжыра. А гэта прывядзе да павышэння тэмпературы па ўсёй Італіі да 42 градусаў.