Белавія зможа прадаваць безбагажныя і безадзыўныя білеты

2 октября 2018

Транскантынентальныя пералёты з Нацыянальнага аэрапорта Мінск будуць працаваць на прывабнасць нашай паветранай гавані як хаба. Перамовы па арганізацыі такіх рэйсаў ужо вядуцца. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак на адкрыцці Беларускага транспартнага тыдня. Распавёў і аб продажы нацыянальнай авіякампаніяй "Белавія" білетаў па безбагажных тарыфах. Для гэтага плануецца ўнесці змяненні ў заканадаўства. Галоўная мэта - агульнае паніжэнне цэн на білеты. Акрамя таго, Мінтранс падтрымлівае ўкараненне магчымасці прадаваць безадзыўныя авіябілеты.

Сёлета ўдзельнікамі выставы "Транспарт і лагістыка" і Беларускага транспартнага тыдня сталі 80 кампаній з Аўстрыі, Кітая, краін Балтыі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі і Швецыі.