Уладзімір Пуцін выступіў з экстранным пасланнем да Федэральнага сходу

18 марта 2014

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін выступіў сёння з экстранным пасланнем да Федэральнага сходу з нагоды звароту Крыма і Севастопаля аб уваходжанні ў склад Расійскай Федэрацыі. Пасля гадзіннага выступлення Уладзімір Пуцін, кіраўнік урада Крыма Сяргей Аксёнаў, спікер крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і мэр Севастопаля Аляксей Чалы падпісалі дагавор аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расіі ў якасці новых суб'ектаў. Пры гэтым Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што ён супраць раздзелу Украіны, дадаўшы, што Крым будзе і рускім, і ўкраінскім, і крымска-татарскім, але ніколі не будзе бандэраўскім. Нагадаем, 17 сакавіка ўлады Крыма аб'явілі аб незалежнасці паўвострава на аснове вынікаў рэферэндуму. Падчас плебісцыту больш за 96% жыхароў Крыма выказаліся за ўваходжанне рэгіёну ў склад Расіі. Дзясяткі міжнародных назіральнікаў адзначылі вольны і адкрыты ход галасавання без парушэнняў. Захад адрэагаваў на сітуацыю мовай санкцый у дачыненні да групы палітыкаў з Расіі і Крыма.