Беларусь чакае маштабная лічбавізацыя ЖКГ

24 марта 2021
Дзяржаўная інфармацыйная сістэма будзе створаная на базе 115.бел. Так, "разумны дом" будзе працаваць на ўзроўні цэлых ЖЭУ. Да прыкладу, калі ў сетках водазабеспячэння адбылася паломка, у рэжыме анлайн можна будзе адсачыць яе месцазнаходжанне і тэрміны, калі непаладкі будуць ухіленыя. У інтэрнэце можна будзе заказаць і паслугі сантэхніка або электрыка. У каталогу будуць прадстаўленыя, у тым ліку, прыватныя кампаніі. Пілотнымі зонамі маштабнага праекта ўжо ў 2022 годзе стануць Орша і Заводскі раён сталіцы.

Яшчэ адзін важны складальнік лічбавізацыі - пераход на электронныя жыроўкі. Ад папяровай версіі  штомесяц адмаўляюцца 1,5-2 тысячы мінчан.