8 февраля 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: паўночны ці паўночна-ўсходні вецер абяцае малавоблачнае надвор'е надоўга. Зоркі ў тумане свецяць цьмяна і здаюцца высокімі - да адлігі са снегам.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 9 лютага: самая халодная ноч была ў Оршы ў 1929 годзе - больш за 36 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2001 - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 14 градусаў цяпла.