Адкрыты кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы праходзіць у Брэсце

16 июля 2023

Віялета Скварцова стала чэмпіёнкай у скачках у даўжыню на Адкрытым кубку Беларусі, які гэтымі днямі прымае Брэст.

Прадстаўніца Віцебскай вобласці да шостай спробы саступала сярэбранаму прызёру чэмпіянату Еўропы ў памяшканні - 2019 Анастасіі Мірончык-Івановай, якая лідзіравала са сваім лепшым вынікам у сезоне 6 метраў 73 сантыметры. Але ў апошняй, шостай спробе Віялета палепшыла паказчык Анастасіі на 2 сантыметры і выйграла золата турніру.