Беларусь з усім светам адзначае Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

26 июня 2013
І ў Мінску напярэдадні прайшла прэс-канферэнцыя па гэтай тэме. Паводле звестак МУС Беларусі, сёлета ўжо раскрыта 1800 злачынстваў, звязаных з наркабізнесам, і 500 - звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Мікалай Карпянкоў, начальнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі: У нас праблемы на сённяшні дзень ёсць, але мы выпрацавалі стратэгію і праводзім работу па закрыцці падпольных памяшканняў па вырабе наркатычных рэчываў, лабараторый і памяшканняў для вырошчванняў.

Таксама МУС выступае за раздзяленне пакарання за злачынствы, учыненыя ў наркатычным і алкагольным ап'яненні. Сілавікі хочуць узмацніць меры для грамадзян у такім стане.