Беларусь далучылася да экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі"

28 марта 2020
Экападзея адбылася сёння. Некалькі хвілін таму Мінск далучыўся да маштабнай акцыі "Гадзіна Зямлі". Святло адначасова пагасла ў 188 краінах свету. У беларускай сталіцы падсвечванне адключылі на гандлёвых цэнтрах, музеях, Нацыянальнай бібліятэцы. Але "Гадзіна Зямлі" гэта не толькі  пра эканомію электраэнергіі. Толькі летась у сталіцы было сабрана 126 тысяч тон макулатуры, амаль 35 шкла і 20 тысяч тон палімераў. Выкарыстанне другсыравіны замест прыродных рэсурсаў - істотная эканомія.

"Гадзіна Зямлі" ў "Вялікім камені"

Глабальны экалагічны флэшмоб падтрымаў і малады экагорад - індустрыяльны парк "Вялікі камень". У ініцыятыве ён удзельнічае ўпершыню. На адну гадзіну яркае падсвечванне пагасла на галоўным адміністрацыйным будынку на Пекінскім праспекце. Беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў - адзін з прыярытэтаў развіцця праекта.