У паўночным рэгіёне краіны газіфікаваныя ўсе гарады і гарадскія пасёлкі

16 февраля 2018

Аграгарадок Шайтарава Верхнядзвінскага раёна стаў чарговым населеным пунктам Віцебскай вобласці, куды прыйшоў прыродны газ. Сімвалічны факел запалілі падчас урачыстай цырымоніі, якая сабрала вялікую колькасць мясцовых жыхароў. У аграгарадку ўжо створаны кааператыў, у які ўвайшлі некалькі дзясяткаў дамоў.

У паўночным рэгіёне краіны газіфікаваныя ўсе гарады і гарадскія пасёлкі. Зараз вядзецца падлучэнне прыроднага газу ў сельскіх населеных пунктах. Адзначым, у вобласці газіфікаваная амаль палова аграгарадкоў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя