Праваслаўныя ў прадчуванні самага галоўнага свята - Вялікадня

26 апреля 2019

Праваслаўныя ў прадчуванні самага галоўнага свята, якому папярэднічае строгі пост. І ўжо сёння - у Вялікую пятніцу - гаспадыні пачынаюць выпякаць кулічы. Велікодныя пірагі выпускаюць і на сталічных хлебазаводах. Напрыклад, на пятым хлебазаводзе выпекуць да 40 тон святочнай духмянай здобы. Маштабная падрыхтоўка ў гэтыя дні і ў Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры.

Асаблівае ўбранне рыхтуюць і для храмаў. Інтэр'ер, іканастас і арку над плашчаніцай упрыгожваюць жывымі ружамі, хрызантэмамі, лілеямі - спачатку ў белых колерах. А на Вялікдзень усё стане чырвоным.