Беларусь адкрытая для абмеркавання няпростых і супярэчлівых пытанняў

10 марта 2016

У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя, дзе ў цэнтры ўвагі - тэма смяротнай кары. Форум арганізаваны МЗС Беларусі і прадстаўніцтвам ААН у нашай краіне. У ім прымаюць удзел дыпламаты і эксперты з Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Швейцарыі. Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае часовы характар смяротнай кары. Як выключная мера яна ўжываецца за самыя цяжкія злачынствы. Экспертная супольнасць падчас канферэнцыі абмяняецца меркаваннямі, што будзе спрыяць дасягненню асноўнай мэты форуму - пераадоленню рознагалоссяў, стварэнню асновы для вядзення адкрытага дыялогу.