У Ханты-Мансійску ўрачы змагаюцца за жыцці 12 чалавек

5 декабря 2016

Напярэдадні 29 дзяцей і трое дарослых вярталіся ў Нефцеюганск пасля спаборніцтваў па спартыўнай акрабатыцы. На заснежанай дарозе аўтобус зачапіў фуру. Яго развярнула на сустрэчную паласу, а вадзіцель другога грузавіка затармазіць не паспеў і на поўным ходзе ўрэзаўся ў аўтобус. Загінулі 12 чалавек - 10 дзяцей і двое дарослых. У вадзіцеляў нязначныя ўдары. Яны затрыманыя і даюць супярэчлівыя паказанні. Але ўжо зараз зразумела, што абодва парушылі ПДР. У Ханты-Мансійску сёння жалоба па ахвярах аўтакатастрофы.