Беларусь рыхтуецца да святкавання 70-ай гадавіны Вялікай Перамогі

26 марта 2015

Аб мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, сёння гаварылі ў Мінску. Толькі ў культурнай сферы ўжо праведзена больш за 300 тысяч падзей. Гэта тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, мастацкія і дакументальныя выставы. У найбліжэйшы час запланавана яшчэ адна сумесная экспазіцыя Беларускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай і расійскага музея на Паклоннай гары ў Маскве. Сведкі вайны распавядуць пра тыя дні з бамбёжкамі, артабстрэламі, акупацыі. Беларусь першая адчула на сабе ўдары ворага і ў той страшнай вайне страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.

Барыс Святлоў, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь:

"Беларусь была цытадэллю супраціўлення фашызму. Мы сёння пацвярджаем прыхільнасць нашым вялікім каштоўнасцям, нашай гісторыі. І робім гэта ўжо не толькі дзеля адыходзячага пакалення ветэранаў, а, у першую чаргу, дзеля моладзі. Нездарма мы гэты год аб’явілі Годам моладзі, і ён супадае з 70-годдзем Вялікай Перамогі".

Абавязковым і традыцыйным стане парад, маладзёжна-спартыўнае шэсце, ускладанне вянкоў і кветак да ўсіх мемарыялаў, збудаваных у памяць аб Вялікай Айчыннай. Асаблівая ўвага - адкрыццё комплексу "Трасцянец".