Дзень яднання сёння адзначаюць народы Беларусі і Расіі

2 апреля 2013

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што правільнасць выбранага курсу на збліжэнне і паўсюднае развіццё інтэграцыйных працэсаў пацверджана часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Высокія вынікі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах спрыяюць росту дабрабыту нашых грамадзян.


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у  віншаванні Кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў, што далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў у перспектыве створыць добрыя перадумовы для фарміравання  Еўразійскага эканамічнага саюза.